Нядзеля, 28.04.2024, 18:52

ЗАКОЦВІНА

Галоўная »
ЗАКОЦВІНА — бервяно ці брус, пакладзены на бэлькі з унутранага або знешняга боку падоўжных сцен зруба для апоры і замацавання ніжняй часткі крокваў страхі.

Характэрны элемент народнага дойлідства. Выкарыстоўваецца часцей у двухсхільных стрэхах. У народным будаўніцтве Паазер'я, Падняпроўя закоцвіны размяшчаліся з унутранага боку падоўжных процілеглых сцен зруба, а на Палессі — пераважна на канцах бэлек са знешняга боку.

Канцы закоцвін, асабліва вынесеных за плоскасць тарцовых сцен з боку фасада, як і кансолі, часта аздабляюцца разьбой.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: У.С. Гуркоў

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.