ЗАЛЕССКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ ВАСТРАБРАМСКАЙГалоўная »
ЗАЛЕССКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ ВАСТРАБРАМСКАЙ размяшчаецца ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 19 ст. з цэглы паводле праекта архітэктара М.Шульца пры сядзібна-паркавым ансамблі кампазітара і палітычнага дзеяча Міхаіла Казіміра Агінскага. Адкрыта ў 1990 г.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным аб'ёмам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. Над яе вальмавым дахам узведзена чатырохгранная шатровая сігнатурка- ліхтар. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавым рустам. У апсідзе двух’ярусны драўляны алтар.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|