ЖАЛЕЗНІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЖАЛЕЗНІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Жалезніца Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў першай палавіне 19 ст. з цэглы як родавая пахавальня Вольскіх. Захавалася ў паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры класіцызму. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад схільным дахам. Фасад вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам (не захаваўся), сцены крапаваны пілястрамі. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, асвятляецца дзвумя бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. У інтэр'еры алтар у выглядзе шасціпілястравага ампірнага порціка з трохвугольным франтонам і ляпнымі гірляндамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем з дзвумя ярусамі арачных нішаў для пахаванняў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|