Субота, 27.07.2024, 06:30

ЖОДЗІШСКІ КАЛЕГІУМ ЕЗУІТАЎ

Галоўная »
ЖОДЗІШСКІ КАЛЕГІУМ ЕЗУІТАЎ размяшчаецца ў паўднёвай частцы вёскі Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1757—66 гг. з цэглы.


Помнік архітэктуры барока. Першапачаткова ўяўляў сабой трохпавярховы Ш-падобны ў плане аб'ём. Захавалася двухпавярховае пад вальмавым дахам цэнтральнае прамавугольнае ў плане крыло (таўшчыня сцен каля 1 м). Цэнтр працяглага франтальнага фасада вылучаны рызалітам з мансардай і ўваходным праёмам. Сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У будынку мелася капліца. Адно з крылаў займала сямігадовая езуіцкая школа. У 19 ст. будынак калегіума быў прыстасаваны пад сядзібны дом, у савецкі час — пад медыцынскую ўстанову.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.