Субота, 27.04.2024, 02:30

ЖЫЦЕНЬ

Галоўная »
ЖЫЦЕНЬ – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і іншых народаў, "гаспадар" поля; яго жаночая паралель – жытняя баба.

На Беларусі жыценя ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка ("жытні дзед") з доўгай барадой. Лічылася, што ён нібыта забяспечваў ураджай жыта – "даваў жыта", збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго паважалі таксама як духа багацця і дабрабыту. Пазней народныя вераванні пра жыценя зліліся з уяўленнем пра бога як вытворцу ўраджаю. Рэлігійнае ўяўленне аб ім знікла ў канцы 19 – пачатку 20 ст. З вобразам жыценя звязаны земляробчы абрад "завіванне барады".

Аўтар: М.Ф.Піліпенка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.