ЖЫТОМЛІНСКАЯ КАПЛІЦА БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІГалоўная »
ЖЫТОМЛІНСКАЯ КАПЛІЦА БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на могілках ў вёсцы Жытомля Гродзенскага раёна. Пабудавана ў 1991—92 гг. з сілікатных блокаў, асвячона гродзенскім біскупам А.Кашкевічам 19.06.1993 г.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная шатровая вежа-званіца, да алтарнай часткі — сакрысція пад аднасхільным пакрыццём. Фасады парэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|