Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 29.04.2024, 00:42 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЗВЕЗДАРЫГалоўная »ЗВЕЗДАРЫ – група вясковай моладзі (пераважна падлеткі і дзеці), якая паводле старадаўняга звычаю на каляды хадзіла ад хаты да хаты з песнямі, скокамі, гульнямі і насіла на кіі асветленую знутры зорку — звязду. Нашэнне звязды суправаджалася калядаваннем, паказам «Казы», «Мядзведзя», «Жорава», «Кабылы», «Цыганоў», батлейкі, скамарохаў. Спявалі калядныя песні, якія вызначаліся святочна-прыўзнятым, гулліва-гумарыстычным настроем і ў якіх выказваліся пажаданні дабра і заможнасці гаспадарам хаты. Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. |
|