Чацвер, 25.04.2024, 18:19

Каталог файлаў

Галоўная » Файлы » Навуковая і пазнавальная літаратура » Анатоль Трафімчык

Зборнік рэцэнзій, эсэ, гутарак «Мой літпрацэс»
[ Спампаваць з сервера (2.02 Mb) ] 13.01.2016, 07:00
Анатоль Трафімчык
Кніга «Мой літпрацэс» з'яўляецца зборнікам рэцэнзій, эсэ, гутарак за аўтарствам Анатоля Трафімчыка.

Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пушкін, мой Міцкевіч). З гэтай прычыны ў аналізе прысутнічае пэўная доля суб’ектыўнасці. Разам з тым аўтар як прафесійны чытач стараецца вытрымаць і справядлівасць у ацэнках. Стыль – месцамі хуліганскі, месцамі акадэмічны, дзе залішне нават гарэзлівы, дзе жыццёва сур’ёзны – зробіць чытанне дынамічным, без аднастайнасці і суму. Удзяляецца ўвага выданням і творчасці самага шырокага кола самых разнастайных аўтараў: Алеся Гаруна, Пятра Сеўрука, Уладзіміра Жылкі, Сяргея Пясецкага, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Васіля Гадулькі, Віктара Гардзея, Аляксея Белага, Янкі Лайкова, Віктара Шніпа, Уладзіміра Гніламёдава, Сяргея Кавалёва, Зінаіды Дудзюк, Ярыны Дашынай, Аксаны Данільчык, Таццяны Сівец, Розы Шэрай, Таццяны Барысюк, Ягора Конева, Міколы Захаранкі, Анатоля Кудласевіча, Валерыя Гапеева, Сержука Вітушкі… Прыдасца як прафесійнаму даследчыку, так і паспалітаму аматару беларускай мастацкай літаратуры.

Першакрыніца: Камунікат
Катэгорыя: Анатоль Трафімчык | Дабавіў: admin | Теги: Вялікія Круговічы, Літаратурная Ганцаўшчына, Ганцавіцкі раён, Анатоль Трафімчык
Праглядаў: 1761 | Загрузак: 838 | Рэйтынг: 5.0/4
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Навуковая і пазнавальная літаратура [18]
Дыпломныя і курсавыя праекты [2]
Дзяніс Лісейчыкаў [2]
Анатоль Трафімчык [6]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.