Пятніца, 26.04.2024, 22:11

АДВЕДКІ

Галоўная »
АДВЕДКІ — наведванне парадзіхі пасля родаў; традыцыйны звычай радзіннай абраднасці. Лакальныя назвы водведы, адведзіны, провідкі, наведы.

У адведкі ішлі звычайна жанчыны (суседкі, сяброўкі, сваячкі парадзіхі) без запрашэння ўсе разам ці паасобку ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у два тыдні і болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзісе і яе сям'і ў дамашніх клопатах. Паводле норм звычаёвага права, у адведкі нельга было ісці з пустымі рукамі, таму жанчыны неслі з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла, на Палессі — яшчэ боршч, аладкі, варэнікі, сырнікі, кампот з сушаных чарніц (узвар). Мужчынам і незамужнім дзяўчатам забаранялася хадзіць у адведкі, забаронена было таксама цікавіцца здароўем нованароджанага.

На Беларусі гэты звычай захаваўся да нашага часу, асабліва сярод сельскага насельніцтва, толькі з некаторымі зменамі: у адведкі разам з жанчынамі ходзяць мужчыны і незамужнія дзяўчаты, з сабой звычайна прыносяць падарункі дзіцяці і парадзісе, кветкі і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.