Субота, 27.07.2024, 03:19

АШМЯНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ імя Ф.К.Багушэвіча

Галоўная »
АШМЯНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ імя Ф.К.Багушэвіча заснаваны ў г.Ашмяны паводле пастановы Савета Міністраў БССР ад 27.09.1952 г. Адкрыты для наведвальнікаў 16.10.1955 г. Плошча экспазіцыі на той час складала 144 м². Музеем кіравалі А.М.Кушнераў, В.У.Свенціхоўскі, Л.Дз.Яфімцава, М.Ф.Спірыдонаў, В.Р.Навумаў, Ю.М.Борд, М.М.Бараноўскі, А.Р.Каранеўскі, Д.І.Васілеўская. З 1998 г. дырэктар Ж.І.Іванова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 9144 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 9870 адзінак. У калекцыях музея старажытныя прылады працы, фрагменты шклянога і керамічнага посуду 11 — 16 ст., знойдзеныя пры археалагічных раскопках на Ашмяншчыне, манеты 18 — 19 ст., прадметы побыту, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабы народных майстроў, дакументы і фотаздымкі па гісторыі Ашмянскага краю. Экспанаты расказваюць пра ўдзельнікаў гістарычных і рэвалюцыйных падзей Н.С.Арэхву, Г.Дэмбінскага, А.Снядэцкага. У фондах музея зберагаюцца дакументы і матэрыялы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку аб партызанскай брыгадзе імя Гастэлы, якая дзейнічала на тэрыторыі раёна, друкарскі станок, партызанскія газеты і лістоўкі. Значная частка калекцыі прысвечана жыццю і творчасці Францішака Багушэвіча: асабістыя рэчы, выданні яго твораў, макет дома ў Кушлянах і інш. У музейнай бібліятэцы захоўваецца каля 1,5 тысячы тамоў каштоўных выданняў 19 — 20 ст.

У 2000 г. музей пераведзены ў гістарычны будынак у цэнтры горада і закрыты для наведвапьнікаў. З верасня 2006 г. вядзецца рэканструкцыя. Выставачная дзейнасць адбываецца ў навучальных установах, установах культуры, іншых музеях.

Адрас: 231100, г.Ашмяны, вул.Савецкая, 128
Тэл.: +375-1593-425-93
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.