ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА – удзельнае княства пачатку XII – пачатку XV стст. з цэнтрам у г.Гарадзен (
Гродна). У ХІІ – ХІІІ стст. гарадзенскія князі актыўна адстойвалі сваю незалежнасць, хоць зазналі і міжусоб'е.
Пазней з узвышэннем аб'яднаўчай ролі Навагародка (Навагрудка) далучыліся да яго, супрацьстаялі агрэсіі галіцка-валынскіх князёў і сталі сузаснавальнікамі
ВКЛ. За свой перыяд выцерпела шмат крыжацкіх нападаў.
З канца XIV ст. было ўладаннем вялікага князя ВКЛ
Вітаўта. Мела развітую эканоміку і культуру, у XII ст. склалася самабытная
гродзенская школа дойлідства. Пасля 1413 г. трапіла ў склад Трокскага ваяводства.