АБАДОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
АБАДОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Абадоўцы, Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы як родавая пахавальня ў сядзібе Багдановічаў.
Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, вуглы якога завершаны чатырохграннымі шатровымі вежачкамі-фіяламі. Плоскасны фасад завершаны двухсхільным шчытом, прарэзаны па цэнтры высокім уваходным праёмам, над якім чатырохлопасцевая гатычная разетка. Бакавыя фасады прарэзаны адзінарнымі стральчатымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|