Субота, 27.07.2024, 03:27

АСТРОЎНЕНСКІ КАСЦЁЛ

Галоўная »
АСТРОЎНЕНСКІ КАСЦЁЛ (цяпер Свята-Троіцкая праваслаўная царва) размяшчаецца ў вёсцы Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці на паўднёвым беразе возера Астроўна. Пабудаваны ў 17 (па іншых звестках у 16) ст. з цэглы. У паўзруйнаваным стане.


Першы касцёл заснаваны каралём Жыгімонтам Аўгустам, які ахвяраваў яму абраз Маці Божай у каштоўнай рызе. Пасля разбурэння быў адноўлены віцебскім ваяводам Міхаілам Пацеем. Мсціслаўскі ваявода Аляксандр Сапега каля 1620 г. заснаваў пры касцёле кляштар дамініканцаў. Пасля 1863 г. касцёл забраны пад царкву, быў пераарыентаваны апсідай на ўсход і набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю.

Помнік архітэктуры класіцызму з рудыментамі рэнесансу і барока. Манументальная трохнефавая базіліка са званіцай. Асноўны неф храма — прамавугольны ў плане аб'ём (таўшчыня сцен каля 1,5 м), завершаны двухсхільным дахам з тонкапрафіляваным карнізам. Архітэктура фасадаў лаканічная — магутныя сцены (таўшчыня 1 м) прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і крапаваны ў прасценках шырокімі лапаткамі. 3 заходняга боку да аб'ёму далучаюцца нартэкс і трохярусная званіца (першы ярус мае акруглы абрыс, другі — цыліндр, трэці — васьмярык). Галоўны ўваход вылучаны лучковым праёмам.

Унутры прастора храма чатырма магутнымі слупамі падзелена на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Цэнтральны неф пераходзіць у прамавугольную апсіду з адкрытымі ў яе арачнымі праёмамі бакавых сакрысцій. Пры ўваходзе размешчаны хоры, на якія вядуць дзве лесвіцы ў тоўшчы бакавых сцен. Пад храмам крыпта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.