БАБЫ — памінальны дзень, які папярэднічаў
дзядам. У старажытнасці ўшанаванне продкаў праводзілі ў два дні — у адпаведнасці з полам нябожчыка.
Бабы адрозніваліся ад дзядоў больш сціплым асартыментам страў (Лепельшчына); не выстаўлялі на стол скаромнага, пяклі посныя
бліны, варылі
квас з грыбамі ці вяленай рыбай і
кісель (Случчына). Ужо ў 19 ст. бабы не адзначалі (захавалася толькі назва).