Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам, які над магутнай паўкруглай
апсідай пераходзіць у канічны. Фасад аформлены прысценным чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам, завершаным драўлянай чатырохграннай шатровай званічкай з крыжом. Прамавугольны ўваходны праём завершаны паўкруглай люкарнай, бакавыя фасады парэзаны дзвумя «паладыянскімі» вокнамі — трохчасткавы прамавугольны праём з цэнтральнай аркай. Будынак апяразаны прафіляваным
карнізам і між'ярусным поясам.