Субота, 27.07.2024, 02:46

БАРАНАВІЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ

Галоўная »
БАРАНАВІЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ размяшчаецца ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1998 г. з цэглы ў авангардным стылі намаганнямі святара Е.Мазура. Першая ва Усходняй Еўропе святыня, прысвечаная Фацімскай царыцы. Узведзены ў адзіным комплексе з кляштарам Сясцёр Місіянерак.


Прамавугольны пад двухсхільным дахам неф храма з франтальнага боку выступае трохгранным фасадам, вырашаным па цэнтры прамавугольным вітражом і завершаным двухгранным шчытом з круглай люкарнай у тымпане. 3 правага боку да бакавога фасада далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца ў выглядзе тэлескапічна высунутых чатырохгранных ярусаў з шатровым верхам. Гэта дамінанта надае прасторавай кампазіцыі храма дынамічны асіметрычны характар, ураўнаважаны далучаным двухпавярховым корпусам плябаніі. Архітэктурны вобраз касцёла створаны аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі пад двухграннымі сандрыкамі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі. Цёплая каляровая гама створана спалучэннем бежавай цаглянай муроўкі і чырвонага пакрыцця даху чарапіцай. У інтэр'еры перспектыву нефа завяршае скульптура Маці Божай Фацімскай.

Размешчаны на другім плане трохпавярховы прамавугольны ў плане пад вальмавым дахам жылы корпус кляштара таксама мае асіметрычна вырашаны франтальны фасад — бакавы трохвугольны франтон, над якім узвышаецца чатырохгранны шатровы ліхтар. Фасады рытмічна расчлянёны здвоенымі і адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 58
Гасцей: 58
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.