БАРЫСАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БАРЫСАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на каталіцкіх могілках у горадзе Барысаў Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1995 г. з цэглы на месцы капліцы 18 ст., знішчанай у 1950-я гг.
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з трохграннай апсідай, над якой стромкі двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Шырокі ўваходны праём накрыты двухсхільным кансольным казырком, над якім паўкруглая люкарна. Памяшканне асветлена дзвумя арачнымі аконнымі праёмамі ў апсідзе.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|