Чацвер, 09.05.2024, 00:18

БАРЫСАЎСКІ АБ'ЯДНАНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
БАРЫСАЎСКІ АБ'ЯДНАНЫ МУЗЕЙ заснаваны 21.12.1946 г. у г.Барысаў як краязнаўчы музей. Адкрыты для наведвальнікаў 17.12.1950 г. З 1988 г. называўся Барысаўскі дзяржаўны аб'яднаны музей, з 2002 г. сучасная назва. Дырэктар А.С.Раховіч.

Барысаўскі аб'яднаны музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае больш за 31,5 тыс. адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — каля 9 тысяч адзінак. Экспазіцыя плошчай 171,4 м² размешчана ў 6 залах. Яе адкрывае раздзел «Старажытныя паселішчы ў краі», дзе прадстаўлены каменныя сякеры, долата, прадметы побыту: грабеньчыкі з ласінага рога, бронзавыя спражкі, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі і інш. Гэтыя археалагічныя знаходкі дазваляюць гаварыць пра высокі ўзровень гандлёвых сувязей Барысава з іншымі землямі. У экспазіцыі, прысвечанай сярэдневяковай гісторыі горада, — фотакопія гравюры з выявай старадаўняга замка, дакументы часоў Вялікага княства Літоўскага. У экспазіцыі, прысвечанай падзеям вайны 1812 г., прадстаўлены знаходкі з палёў бітваў: ядры, карцечныя і ружэйныя кулі. Дэманструюцца ўзоры амуніцыі і рыштунку рускай арміі. У музеі захоўваецца навершнік дрэўка сцяга французскай арміі ў выглядзе арла, адзіны вядомы на тэрыторыі Беларусі. Адзін з раздзелаў экспазіцыі адлюстроўвае побыт гараджаніна пачатку 20 ст., расказвае пра горад напярэдадні 1-й сусветнай вайны. Сваё месца ў экспазіцыі займаюць падзеі 1918-20 гг., калі горад знаходзіўся пад германскай і польскай акупацыяй. Значнае месца адведзена лёсу Барысава ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты, прадстаўленыя ў раздзеле «Акупацыйны рэжым на Барысаўшчыне», распавядаюць пра бязлітасны фашысцкі тэрор, дыслакацыю нямецкай групы армій «Цэнтр», стварэнне ў горадзе разведшколы абвера «Сатурн». Пра супрацьстаянне фашыстам і развіццё падпольнага і партызанскага руху расказваюць дакументы і прадметы, якія служылі партызанам і падпольшчыкам у іх барацьбе. Сярод экспанатаў — узнагароды, дакументы патрыётаў, іх фотаздымкі, асабістыя рэчы. Матэрыялы экспазіцыі распавядаюць пра 10 барысаўчан, якія сталі Героямі Савецкага Саюза, адлюстраваны подзвіг 29 воінаў і партызан, якім нададзена гэта высокае званне за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры абароне і вызваленні горада. Прадстаўлены матэрыялы і фотадакументы пра аднаўленне і развіццё пасляваеннага горада, які ператварыўся ў сучасны прамысловы цэнтр, дзе працуюць больш за 40 прамысловых прадпрыемстваў. Экспануюцца ўзоры выпускаемай прадукцыі, а таксама творы скульптараў і мастакоў, народных майстроў — ураджэнцаў Барысаўшчыны.

Музей мае навукова-даследчую бібліятэку, філіялы: Іканскі музей народнай славы, дом-музей Н.Ф.Купрыянавай у г.Жодзіна.

Адрас: 222120, г.Барысаў, пр.Рэвалюцыі, 67
Тэл.: +375-177-73-25-23
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.