БУДСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БУДСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці на старажытных каталіцкіх могілках. Пабудавана ў першай палавіне 20 ст. з бутавага каменю.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, кансольна вынесеным на франтальным фасадзе трохвугольным франтонам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаны атынкаваныя ліштвы лучковых аконных праёмаў і вуглавыя лапаткі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|