БЫХАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БЫХАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Быхаў Магілёўскай вобласці на могілках. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы як пахавальня. У паўзруйнаваным стане.
Твор архітэктуры мадэрна. Вырашана квадратным у плане прысадзістым аб'ёмам, накрыты цагляным купалам. 3 франтальнага боку арачны ўваходны праём, з астатніх — арачныя нішы. Пад збудаваннем скляпеністая крыпта.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|