ДРУЦКАЎШЧЫНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДРУЦКАЎШЧЫНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках вёскі Друцкаўшчына Нясвіжскі раён Мінскай вобласці. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як родавая пахавальня Слізняў. Захавалася ў руінах.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Была вырашана кубападобным аб'ёмам, грані якога вылучаліся двухкалоннымі порцікамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|