Пятніца, 26.04.2024, 14:27

ДУДКА

Галоўная »
ДУДКА – старажытны музычны інструмент тыпу падоўжанай флейты. Лакальныя назвы пасвісцёл, свірасцёлка, сапёлка, жалейка, шасцяруха, гуслі, пішчэлка. Мае выгляд трубкі даўжынёй 20 – 50 см з адной свістковай і 5 – 8 (найчасцей 6) бакавымі ігравымі адтулінамі (галаснікі, дзірачкі, перабіванкі, клапаны); у верхні канец трубкі ўстаўлена свістковае прыстасаванне (дзенца, шпунт, корачак, сэрца, калодачка, пыж). Сустракаюцца дудкі даўжынёй да 100 см без бакавых адтулін. Матэрыялам служаць ствалы дрэў розных парод (хвоя, клён, крушына, арэшнік і інш.), кара вярбы і лазы, у апошні час – алюміній. Дудка мае мяккі, пяшчотны гук, разнастайнай афарбоўкі і сілы ў розных рэгістрах, значныя кантыленныя і тэхнічныя магчымасці. Дудка сустракаецца па ўсёй Беларусі.

дудка
Дудкі

Найбольш раннія звесткі пра дудку на тэрыторыі Беларусі адносяцца да 1-й паловы 2-га тысячагоддзя да н.э. (фрагмент інструмента з косці дробнай птушкі знойдзены пры раскопках паселішча Асавец-2 Бешанковіцкага раёна). Фрагмент дудкі 13 ст. выяўлены пры раскопках у Ваўкавыску. У пісьмовых крыніцах 11 – 17 ст. дудка часта ўпамінаецца як інструмент вайсковай музыкі. У этнаграфічных працах 19 – 1-й паловы 20 ст. адзначана выкарыстанне дудкі ў час некаторых каляндарна-земляробчых (пераважна – веснавых) абрадаў, на гулянках і бяседах.

Народ склаў пра дудкі песні, загадкі. У наш час на дудках іграюць пастухі, народныя музыканты для задавальнення ўласных эстэтычных патрэб; выкарыстоўваецца і для суправаджэння спеваў. На дудках выконваюць імправізацыйныя найгрышы, танцавальныя і песенныя мелодыі, захоўваючы ўласцівыя народнай вакальнай музыцы суадносіны паміж традыцыйнымі меладычнымі стылямі песень прымеркаваных і непрымеркаваных, спяваннем сумесным і адзіночным, "для людзей" і "для сябе". Дудка вядома на ўсёй Беларусі.

Аўтар: І.Дз.Назіна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.