ДУШКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДУШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Душкава Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 19 ст. з цэглы як пахавальня генерал-маёра К.Г. Мараўскага (мемарыяльная мармуровая дошка на фасадзе).
Помнік архітэктуры ампіру. Чатырохгранны аб'ём пад двухсхільным пакрыццём (паўзруйнавана). Фасад вырашаны двухкалонным порцікам з трохвугольным франтонам; мае дзве кароткія пілоны-пастаменты. Атынкаваныя грані крапаваны прамавугольнымі нішамі з паўкруглымі супрапортамі над імі, вуглавым рустам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|