Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Серада, 24.04.2024, 13:45 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ГАНЦАВІЦКІ КАСЦЁЛ АДВЕДЗІНАЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІГалоўная »ГАНЦАВІЦКІ КАСЦЁЛ АДВЕДЗІНАЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ размяшчаецца па вуліцы Кастрычніцкая горада Ганцавічы Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1999 г. з цэглы. Вырашаны ў сучасных формах стылізаванай готыкі прамавугольным у плане пад двухсхільным дахам аб'ёмам, да якога далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Франтальны фасад надзелены вертыкальнай дамінантай — чатырохграннай шатровай вежай-званіцай. Фасады расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі, над уваходным парталам — круглае акно-ружа. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|