Субота, 27.07.2024, 16:54

ГАРОДНІКСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ГАРОДНІКСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на могілках вежа Гароднікі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 1864 г. з дрэва.


З'яўлялася сямейнай пахавальняй уладальнікаў маёнтка Снядэцкіх. Адлюстравана на малюнку Напалеона Орды 1876 г. Адрэстаўрыравана ў 1990 г. Побач з капліцай пастаўлена мармуровае надмагілле вядомаму польскаму вучонаму і асветніку А.Снядэцкаму (1768—1838 гг.).

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Франтальны фасад завершаны чатырохграннай вежачкай. Ашаляваныя сцены зруба расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У інтэр'еры над уваходам — хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.