Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 27.07.2024, 03:11 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ГРЫБКОЎСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІГалоўная »ГРЫБКОЎСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Грыбкі Мядзельскі раён Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1938 г. з цэглы мясцовымі жыхарамі Апанасевічамі як філіяльная пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Будслаў. У пачатку 21 ст. пашырана прыбудовай цаглянага прытвора. Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад стромкім двухсхільным дахам (першапачаткова шатровым). Фасады прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і бакавымі аконнымі праёмамі. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|