Помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі рэтраготыкі. Невялікі прамавугольны ў плане аб'ём з пяціграннай
апсідай і бакавымі нізкімі сакрысціямі. Накрыта двухсхільным дахам, які на фасадзе выходзіцьтрохвугольным франтонам з надбудаванай над ім чатырохграннай драўлянай
званіцай. Плоскасныя фасады крапаваны пілястрамі, прарэзаны арачнымі вокнамі-біфорыумамі і ўваходным парталам у прафіляваных
ліштвах, апяразаны трыгліфным фрызам з метопамі. Пад уплывам рэтраготыкі ўзведзены аркатурныя фрызы сакрысцій і круглая люкарна над уваходным парталам.