КАМЯНЕЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛАГалоўная »
КАМЯНЕЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размешчаны ў цэнтры горада Камянец Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1925 г. з цэглы, адноўлены ў 2001 г.
Помнік архітэктуры гістарызму. Крыжовы ў плане аднавежавы храм. Да прамавугольнага ў плане аб'ёму пад двухсхільным дахам па баках далучаны крылы трансепта, з франтальнага боку — чатырохгранная чатырох'ярусная шатровая вежа- званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі-пілонамі ў прасценках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|