Субота, 27.07.2024, 16:38

КАНСТАНЦІНАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ІАСАФАТА КУНЦЭВІЧА

Галоўная »
КАНСТАНЦІНАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ІАСАФАТА КУНЦЭВІЧА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Канстанцінава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1993—95 гг. з цэглы на месцы храма, зруйнаванага ў 1962 г. Асвячоны кардыналам К.Свёнтакам 21.11.1995 г. Каля 700 парафіян.


Вырашаны двумя прамавугольнымі ў плане пад двухсхільнымі дахамі аб'ёмамі малітоўнай залы і апсіды, да якой дабудавана сакрысція. Галоўны і тыльны фасады завершаны васьміграннымі шатровымі драўлянымі барабанамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі ў ліштвах, крапаваны вуглавымі пілястрамі.

Перад касцёлам захавалася званіца 19 ст. Васьміграннае трох'яруснае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Першыя два ярусы мураваныя глухія, трэці драўляны, адкрыты прамавугольнымі прасветамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.