КАЗІМІРАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФАГалоўная »
КАЗІМІРАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца на могілках ў вёсцы Казімірава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пабудаваны ў 19 ст. з дрэва.
Твор народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным у плане зрубам з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая сігнатурка. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны дзвумя парамі прамавугольных аконных праёмаў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|