КОСАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КОСАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на каталіцкіх могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1859 г. з бутавага каменю.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад пакатым двухсхільным дахам, адзначаным па вуглах васьміграннымі слупамі-фіяламі з шатровымі пакрыццямі і крыжомі ў завяршэнні. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаны атынкаваныя ліштвы лучковага ўваходнага і арачных адзінкавых і строеных аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы на дэнтыкулах. Унутры зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|