Субота, 04.05.2024, 15:59

КРАСНАПОЛЬСКІ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музейКРАСНАПОЛЬСКІ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.п.Краснаполле паводле рашэння Краснапольскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 19.11.1991 г. Адкрыты для наведвальнікаў у 1994 г. у былым будынку раённага вузла сувязі. Музеем кіравалі В.М.Коршыкаў, В.І.Лазовік. З 2004 г. дырэктар А.В.Васількова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 3049 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 375 адзінак Агульная плошча экспазіцыі 222 м². Найбольш значныя калекцыі: нумізматыкі, фалерыстыкі, зброі, фотаздымкаў, ручнікоў, народнага адзення.

У музеі дзейнічаюць 4 экспазіцыйныя і выставачная залы. Экспазіцыя «Боль Чарнобыля» прадстаўлена фотаздымкамі і дакументамі, якія расказваюць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Краснапольскім раёне, перасяленні жыхароў раёна з забруджаных месцаў, аб пакінутых населеных пунктах раёна, аздараўленні і адпачынку дзяцей. Змешчаны пералік адселеных вёсак Краснапольшчыны. Частку залы займае дыярама «Радаўніца», прысвечаная ўшанаванню памяці продкаў у пакінутых сёлах.

Экспазіцыя пра гісторыю Краснапольскага народнага тэатра, каля вытокаў якога стаялі літаратары В. і А.Шашалевічы, скульптар А.Грубэ, захоўвае тэатральныя афішы і ўзнагароды, фотаздымкі са сцэнамі з пастановак, расказвае аб творчасці рэжысёраў і акцёраў, якія працавалі ў тэатры, дзейнасці дзіцячай тэатральнай студыі «Арляня». Экспазіцыя этнаграфіі і побыту Краснапольшчыны канца ХІХ — пачатку ХХ ст. знаёміць з асноўнымі заняткамі насельніцтва гэтага перыяду: ганчарствам, ткацтвам, дрэваапрацоўчымі рамёствамі.

Сярод экспанатаў: ткацкі станок, вырабы з дрэва і гліны, макет ганчарнай печы для абпальвання. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны народнаму адзенню, ручнікам. У музеі адкрыта экспазіцыйная зала, прысвечаная 50-годдзю з дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У складзе экспазіцыі раздзелы «Акупацыя раёна — рэжым насілля і здзекаў», «Партызанскі рух на Краснапольшчыне», «Вызваленне Краснапольскага раёна», «Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны», а таксама дыярамы «Партызанскі лагер» і «Бой за вызваленне Краснаполля». Змешчаны партрэты 7 Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Краснапольскага раёна. Сярод экспанатаў: гільзы, шынель, гімнасцёрка, ваенныя каскі. У выставачнай зале экспануюцца калекцыі з уласных фондаў музея, творы мастакоў і народных умельцаў Краснапольшчыны, выстаўкі з фондаў Магілёўскага гісторыка-краязнаўчага музея і раённых музеяў Магілёўскай вобласці.

Адрас: г.п.Краснаполле, вул.Антонава, 2
Тэл.: +375-2238-20-27-53
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.