КРАСНЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КРАСНЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на захад ад вёскі Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Збудавана ў пачатку 20 ст. з бетону як пахавальня роду Тышкоўскіх.
Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашана заглыбленым у зямлю квадратным у плане склепам пад пакатым двухсхільным пакрыццём з уклонам да тыльнага боку. Франтальны бок завершаны сплошчаным трохвугольным франтонам і расчлянёны на чатыры часткі лучковымі праёмамі адасобленых скляпоў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|