Субота, 19.05.2012, 07:23

КУБЕЛ


КУБЕЛбандарны выраб, у якім хавалі адзенне, саматканае палатно, каштоўныя рэчы. Лакальная назва бодня.

Кубел рабілі з доўгіх (да 120 — 140 см) асінавых ці хваёвых клёпак, якія растаўлялі вакол круглага, радзей эліпсоіднага днішча і сцягвалі 4 — 7 абручамі. Дзве больш доўгія процілеглыя клёпкі, што выступалі зверху, утваралі вушкі (былі кублы і без іх). Неабходны элемент кубла — накрыўка простая ці з абечкам (века). Яна заціскалася зверху засаўкай (цуркай), прасунутай праз вушкі; на адным канцы цуркі часам была проразь для замка.

Кубел быў неабходным атрыбутам вясельнай абраднасці і сустракаўся ў шырокім ужытку да пачатку ХХ ст. Кожная дзяўчына на выданні мела свой кубел, у які загадзя рупліва збірала пасаг. Пасля вяселля кубел з пасагам цырымонна грузілі на воз і пад гукі бомаў следам за маладой везлі ў дом маладога.

У канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. ў сельскім побыце замест кублаў ўсё часцей ужываліся куфры, пазней — камоды і шафы. У наш час кублы эпізадычна сустракаюцца ў сялянскім ўжытку, але выкарыстоўваюцца пераважна для захавання збожжа і некаторых хатніх рэчаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Дорого детская кровать чердак, кровать чердак. Детская кровать чердак м 85 нет проблем.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.