КУЛЕШ — 1) рэдкаватая
страва з мукі. У мясны
булён, у якім варылася рабрынка,
каўбаса, мяса, закалочвалася мука. Калі не было мяса, кулеш заскварвалі салам. Страва вядома на поўначы і ўсходзе Беларусі.
2) Toe, што і
крупнік.
3) Густы, звычайна малочны, суп з прасяных, радзей з ячных круп. Вядомы ў Камянецкім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Жыткавіцкім, Столінскім раёнах. Гавораць: «У гасцях —
каша, а дома — кулеш, дык лепш».