Субота, 04.05.2024, 12:35

«КВАРТАЛЬНІК ЛІТЭЎСКІ», «Kwartalnik Litewski», «Літоўскі штоквартальны часопіс»

Галоўная »
«КВАРТАЛЬНІК ЛІТЭЎСКІ», «Kwartalnik Litewski», «Літоўскі штоквартальны часопіс» – гісторыка-краязнаўчы і этнаграфічны папулярызатарскі часопіс. Выдаваўся на польскай мове ў Пецярбургу ў 1910 – 1911 гг. (усяго 6 т.) гісторыкам і публіцыстам Я.Обстам. Змяшчаў матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларуcкага, польскага, літоўскага, латышскага народаў, біяграфічныя звесткі. У часопісе надрукаваныя артыкулы: «Вясковыя песні з па-над Нёмана і Дзвіны» (рэдакцыйны, 1910, т. 1), у якім да нарыса пра гісторыю вывучэння беларускай народнай песні дадаюцца тэксты са збору А.Грыневіча «Беларускія песні з нотамі»; «Велікодныя песні на Міншчыне (валачобнікіЯна Булгака (1911, т. 5); «Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага люду, легенды і паданні» (1910, ч. 1-2, т. 2; 4) і «Даўнія лячэбныя сродкі» (1911, т. 5) В.Шукевіча; «Адно з неадкладнейшых заданняў польскай этнаграфіі на Літве» Л.Васілеўскага (1911, т. 6), дзе на прыкладзе польскай этнічнай групы разглядаюцца асаблівасці рассялення і размежавання этнічных групаў, што жылі на тэрыторыі Беларусі; здымкі беларускага народнага адзення Я.Булгака («Альбом народных тыпаў», 1910, т. 1). Сярод аўтараў – этнографы і фалькларысты З.Глогер і М.Федароўскі. У 1912 – 1913 гг. часопіс выдаваўся ў Вільні пад назвай «Litwa і Rus» («Літва і Русь»).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.