КВЯТКОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КВЯТКОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца каля дарогі Суботнікі—Геранёны на ўсходняй ускраіне вёскі Квяткоўцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры малых форм стылю неакласіцызму. Вырашана чатырохграннай двух'яруснай вежай пад гонтавым шатровым чатырохсхільным дашкам; узнята на высокі падмурак. Верхні ярус па гранях адкрыты арачнымі прасветамі, крапаваны па вуглах урэзанымі калонамі; пад скляпеннем другога яруса размешчана драўляная скульптура.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|