ЛЯХАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛЯХАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як надмагілле Д.Рэйтана (1783—1851 гг.).
Помнік архітзктуры позняга класіцызму. Вырашана акруглай ратондай, узнесенай на чатырохгранны пастамент, са скразнымі арачнымі прасветамі. У завяршэнні цыліндрычны барабан пад сферычньім купалам. Пад скляпеннем пастаўлены чыгунны помнік з крыжом.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|