ЛЯХАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛЯХАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на заходняй ускраіне горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці. Пастаўлена ў 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана чатырохграннай прысадзістай вежай, крапаванай вуглавымі пілястрамі абапал арачных ніш.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|