Пятніца, 26.04.2024, 23:18

ЛЯХАВІЦКІ ЗАМАК

Галоўная »
ЛЯХАВІЦКІ ЗАМАК існаваў у 16 — 18 ст. ў г.Ляхавічы. Мураваны замак пабудаваны ў канцы 16 ст. гетманам Янам Хадкевічам замест невялікага драўлянага эамка. Займаў узвышэнне на левым беразе р.Ведзьма. Прамавугольны ў плане (175 х 220 м), абкружаны ровам, які жывіла вадой падпёртая плацінай рака. Земляны вал замка ў кожным куце пераходзіў у вялікі бастыён развітой канфігурацыі з брустверамі, байніцамі для стралкоў і артылерыі. Пры кожным бастыёне быў каземат, дзе захоўвалі зброю, боепрыпасы і амуніцыю. Бастыёны злучаліся сістэмай падземных хадоў.

Ляхавіцкі замак
Ляхавіцкі замак, аблога 1660 году

Земляныя ўмацаванні былі абмураваны каменем і цэглай. Драўляны мост на палях, перакінуты цераз вадзяны роў, вёў у мураваную 4-ярусную браму замка з праездам у 1-м ярусе. Насупраць уваходу ў глыбіні замкавага двара стаяў 2-павярховы мураваны палац, крыты дахоўкай, а злева ад уваходнай брамы — арсенал. Уздоўж курцін на дзядзінцы размяшчаліся драўляныя будынкі службаў і казармаў.

Ляхавіцкі замак
Ляхавіцкі замак

Ляхавіцкі замак адносіўся да адной з мадыфікацый новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы, пашыранай у Еўропе ў канцы 16 ст., і лічыўся самым моцным з падобных збудаванняў ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

Ляхавіцкі замак
Памятны знак на месцы, дзе знаходзўся замак

Зімой 1595-96 гг. Ляхавіцкі замак беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны, у 1648-54 гг. тройчы безвынікова асаджалі паўстанцы-сяляне і ўкраінскія казакі. У жніўні — верасні 1655 г. замак не здолелі ўзяць рускія войскі на чале з А.М.Трубяцкім. Працяглую аблогу і неаднаразовыя штурмы войск рускага ваяводы І.А.Хаванскага вытрымаў замак вясной-летам 1660 г. Найбольшыя разбурэнні прычынены замку ў Паўночную вайну 1700-21 гг. У канцы 18 ст. замак страціў ваеннае значэнне і паступова заняпаў. Археалагічныя даследаванні Ляхавіцкага замка праводзіў М.М.Чарняўскі (1986).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.