Аўторак, 30.04.2024, 05:23

ЛЯЗІВА

Галоўная »
ЛЯЗІВА — прыстасаванне, з дапамогай якога лазілі на бортныя дрэвы. Называлася таксама лазва, ліна, жэнь, плець. Уяўляла плеценую з пяці сырамятных палосак скуры ці канапляных вітых шнуркоў вяроўку (25 — 30 м) з сядзёлкай (крэсла, лазьвеня) на адным канцы, дзвюма петлямі ці драўляным круком на другім і перасоўным казлом (хобат) паміж імі.

лязіва
Бортнік з лязівам. Ігуменскі павет Мінскай губерні

лязіва
Лязіва. Завязванне пятлі для падымання на бортнае дрэва

лязіва
Лязіва: 1- фрагмент лязіва з казлом і сядзёлкай; 2 - лежая;
3 - канструкцыя казла


лязіва
Лязіва. Падыманне на бортнае дрэва пацягам

У XVI ст. лязіва часта рабілі і з лыка, трываласцю яно мала саступала канаплянаму, было лягчэйшым. Лязіва мела рэгіянальныя асаблівасці, што абумоўлівала розную тэхніку пад'ёму на бортныя дрэвы. Пры пад'ёме пацягам (Століншчына) бортнік перакідаў лязіва цераз тоўсты сук, садзіўся на сядзёлку і, адпіхваючыся нагамі ад ствала дрэва, сам сябе падцягваў угору, на патрэбнай вышыні мацаваў на галіне крук і спускаўся да адтуліны борці. На Гродзеншчыне існаваў спосаб пад'ёму чашкай: бортнік ахопліваў двайной пятлёй сябе і дрэва так, каб паміж ім і ствалом заставалася адлегласць 70 — 80 см, паднімаўся ўгору па чашках — неглыбокіх зарубках на ствале. Пры пад'ёме перакідам замест чашак выкарыстоўвалі падобныя на стрэмя петлі, якія бортнік рабіў папераменна для кожнай нагі, абвіваючы лязівам некалькі разоў ствол дрэва. На невысокія дрэвы і дрэвы з подкурам узлазілі па астровах.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.