Пятніца, 26.04.2024, 03:17

ЛЮБАНСКІ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ СЛАВЫ

Галоўная »
ЛЮБАНСКІ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ СЛАВЫ створаны ў г.Любань на аснове загаду Мінскага аблвыканкама ад 22.10.1968 г. Для наведвальнікаў адкрыты 03.07.1971 г. Музеем кіравалі М.П.Дарожка, Л.Ф.Сойка, Н.І.Новікава, Г.М.Алейнікава, Н.М.Сіняк, Ф.Ф.Федарук. З 1986 г. дырэктар Н.М.Сіняк.

Музей размешчаны ў 3 будынках, агульная экспазіцыйная плошча (2008) складае 232,3 м². У фондзе музея 23 444 адзінкі захоўвання, з якіх 14 785 адзінак асноўнага фонду.

Любань, музей
Любанскі музей народная славы

Збор музейных прадметаў вядзецца па калекцыях: нумізматыка, баністыка, фалерыстыка, археалогія, зброя, дакументы, мастацтва і др. Экспазіцыя музея мае 5 раздзелаў. Асноўны раздзел прысвечаны гісторыі края і пабудаваны па храналагічным і калекцыйным прынцыпах. Тут экспануюцца дакументы, фотадакументы, помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія адлюстроўваюць розныя перыяды гісторыі Любаншчыны. Калекцыя археалогіі падрабязна знаёміць з жыццём і заняткамі першых жыхароў края. Скарб манет Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, копіі вырабаў Урэцкай шкляной мануфактуры XVIII ст., карта-схема рэйду атрада С.Грабоўскага падчас паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі 1794 г. раскрываюць эканамічныя і палітычныя сувязі аддаленага ад цэнтра рэгіёна з «вялікім» светам. Дэманструюцца таксама вырабы рамёстваў і промыслаў мясцовых жыхароў, прадметы побыту канца ХІХ — пачатку ХХ ст.

Асобны раздзел экспазіцыі адлюстроўвае жыццё і творчасць ураджэнцаў Любаншчыны У.Сыракомлі і П.Шпілеўскага, развіццё народнай асветы і царкоўную гісторыю рэгіёна. У наступным раздзеле прадстаўлены дакументы і фотадакументы, прысвечаныя ўдзелу ўраджэнцаў края ў гістарычных падзеях пачатку ХХ ст.: рэвалюцыях 1905—07 гг. і 1917 г. , 1-й сусветнай і грамадзянскай войнах, у асушэнні Мар'інскіх балот, стварэнні і дзейнасці на асушаных тарфяніках саўгаса «10 гадоў БССР» і чырвонаармейскай камуны.

Асаблівай увагі заслугоўвае раздзел экспазіцыі, які расказвае пра дзейнасцьу гады Вялікай Айчыннай вайны антыфашыскага падполля і партызанскага руху ў Любанскім раёне, які стаў адным з цэнтраў усенароднага супра ціўлення ў Мінскай вобласці. У заключным раздзеле прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць подзвігі ўраджэнцаў і жыхароў Любаншчыны на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя асноўнай экспазіцыі фондавыя матэрыялы экспануюцца на стацыянарных і перасоўных выстаўках.

Любань, музей
Музей народных промыслаў і рамёстваў

Музей мае 2 філіялы: Музей народных промыслаў і рамёстваў у г.Любань і Музей гісторыі меліярацыі ў в.Камуна.

Адрас: 223812, г.Любань, вул.Калініна, 2
Тэл.: +375-1794-55-149; +375-1794-54-453; +375-1794-55-032
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.