Аўторак, 16.04.2024, 16:10

ЛЮБАНЬ

Галоўная »
ЛЮБАНЬ — горад, цэнтр Любанскага раёна Мінскай вобласці, на р.Арэса. За 152 км ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі БаранавічыАсіповічы. Аўтадарогамі злучаны з Глускам, Жыткавічамі, Чырвонай Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. 11,3 тыс. жыхароў (2009).

Любань
Герб Любані

У 16 ст. мястэчка князёў Алелькавічаў у Слуцкім княстве. З 1389 г. уласнасць Тышкевічаў, з 1617 г. — князёў Радзівілаў. У 1560-я г. ў Любані каля 230 жыхароў, 35 двароў. З 1791 г. у Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1793 г. у Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У час паўстання 1794 г. пад Любанню адбыўся Любанскі бой 1794 г.

У пачатку 1880-х г. у мястэчку 500 жыхароў, 136 двароў, Праабражэнская царква, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 2 млыны, крама, прыстань. У 1897 г. у Любані 766 жыхароў У пачатку 20 ст. — цэнтр Забалоцкай воласці.

Любань
Праабражэнская царква

З 26.05.1922 г. у Слуцкім павеце БССР. У 1923 г. — 1680 жыхароў, 232 двары. З 17.07.1924 г. цэнтр Любанскага раёна. У 1931 г. утвораны калгас, працавалі крухмальны і льняны заводы, Дом культуры, хата-чытальня, бальніца, хлебапякарня. З 27.09.1938 г. rapадскі пасёлак.

З 28.07.1941 г. да 30.06.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі, якія ў створаным тут лагеры ваеннапалонных загубілі 1610 чалавек, у лістападзе 1941 г. загубілі 785 яўрэяў. У Любані дзейнічала камсамольска-маладзёжная група, у лістападзе 1941 г. партызаны разграмілі ў пасёлку фашысцкі гарнізон.

З 07.03.1968 г. горад. У 1970 г. — 6,7 тыс. жыхароў.

Любань
Будынак сінагогі. Разабраны ў красавіку 2009 г.

Любань
Касцёл Божай Маці Фацімскай

Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай (сыраробны камбінат, доследны рыбгас «Любань»), швейнай, будаўнічых матэрыялаў (Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў) прамысловасці, ільнозавод, Любанскі музей народнай славы. Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам; магіла ахвяр фашызму.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1387]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.