Аўторак, 16.04.2024, 11:44

ЛЮБЧАНСКІ ЗАМАК

Галоўная »
ЛЮБЧАНСКІ ЗАМАК існаваў у 16 — пачатку 19 ст. ў г.п.Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны на высокім левым беразе Нёмана.

Любчанскі замак
Мястэчка Любча і замак, 17 ст.

Прамавугольны ў плане (64 х 87 м), быў умацаваны валамі, з захаду, поўдня і ўсходу — ровам (шырынёй каля 30 м. глыбінёй 7 — 10 м.). На паўднёва-заходнім і паўднёва-ўсходнім вуглах замчышча размяшчаліся 2 мураваныя вежы.

Паўднёва-заходняя вежа-брама (10,15 х 9,8 м) мела выгляд куба, які на вышыні каля 8 м пераходзінь у 8-гранную прызму. Падмурак быў складзены з вялікіх камянёў на вапне, вышынёй 3,85 м. Вежа мела 4 ярусы бою. Аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй гэта вежа вельмі падобная да вежаў Мірскага замкава-паркавага комплексу і некаторых абарончых вежаў Віцебскага Верхняга замка. Паводле выкарыстання мяшанай гатычна-рэнесансавай муроўкі яе можна датаваць 2-й паловы 16 ст. Пра гэта сведчыць і знойдзены флюгер-ветранік з гербам Радзівілаў і лічбамі «1581».

Любчанскі замак
Любчанскі замак, Ю.Пешка, пачатак 19 ст.

Напачатку вежа была, відаць, адзінай мураванай у драўляным замку, пра што ўскосна сведчаць прасла, што прымыкае да яе мураванай сцяны, і 2-я вуглавая паўднёва-ўсходняя вежа, якая адрозніваецца формай, памерамі (8,3 х 8,3 м) і рэнесансавай муроўкай. Яе пабудавалі, верагодна, у пачатку 17 ст., бо на гербе Любчы, атрыманым у 1644 г., намаляваны 2 вежы. Яна таксама стаіць на падмурку вышынёй каля 4 м. У вежы былі 3 ярусы бою. Прасла замкавай сцяны паміж вежамі таксама рэнесансавай муроўкі мела таўшчыню 1,3 м.

На паўднёвым баку замчышча, па-над Нёманам, паміж 2 невялікімі вежамі размяшчаўся палац. Паводле інвентара Любчанскага замка за 1661 г. вежы мелі бляшаныя дахі з купаламі, на якіх знаходзіліся флюгеры з гербам Радзівілаў.

Паўднёва-заходняя ўязная вежа запіралася дубовай брамай, перад ёю цераз роў быў перакінуты пад'ёмны мост. Пад вежай размяшчаліся скарбец і вязніца. На сцяне, звернутай у бок замкавага падворка, знаходзіўся гадзіннік. Справа ад увахода была кардэгардыя (каравульнае памяшканне), ва ўсходняй частцы замкавай сцяны — фортка, якая выводзіла на 2-і мост.

Любчанскі замак
Панарама Любчанскага замка

У 1655 г. Любчанскі замак быў узяты казакамі І.Залатарэнкі. У 18 ст. замак страціў сваё абарончае значэнне. Паводле апісання Любчанскага замка за 1813 г., тут былі толькі 2 вежы, 2 масты злучалі замак з мястэчкам і фальваркам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1387]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [142]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.