Пятніца, 26.04.2024, 08:18

ЛЫЖКА

Галоўная »
ЛЫЖКА — прадмет сталовага прыбора. Бываюць драўляныя, металічныя, касцяныя; маюць круглы ці авальны чарпачок і ручку-дзяржанне. На Беларусі вядомы з ранняга сярэднявечча. Касцяныя лыжкі, аздобленыя гравіраваным арнаментам у выглядзе пляцёнкі, сеткі, крыжыкаў, знойдзены пры раскопках Пінска, Давыд-Гарадка, Турава, Полацка і інш. У асяроддзі пануючых класаў бытавалі лыжкі з каляровых і каштоўных металаў, багата аздобленыя на дзяржаннях гравіраваннем, чарненнем, эмалямі і інш. У народным асяроддзі бытавалі драўляныя лыжкі (з асіны, бярозы, грушы) простых форм, зрэдку аздобленыя на дзяржаннях трохграннымі выемкамі, косымі рыскамі, аб'ёмнымі выявамі рыбіных галовак і інш. Вялікую лыжку называлі апалонікам. Выраб лыжак нярэдка меў характар промыслу, якім займаліся майстры-лыжачнікі.

лыжка
Лыжка

У наш час у паўсядзённым побыце карыстаюцца металічнымі лыжкамі прамысловай вытворчасці. Вырабам драўляных лыжак сувенірнага і утылітарна-мастацкага прызначэння з разьбой, размалёўкай, выпальваннем займаюцца некаторыя народныя майстры, а таксама прадпрыемствы мастацкай прамысловасці.

лыжкі
Лыжкі

Драўляныя (кляновыя) і металічныя (алюмініевыя) лыжкі выкарыстоўваюцца таксама ў народным музычным мастацтве Віцебшчыны і некаторых раёнаў Міншчыны. Беларусы ў адрозненне ад рускіх бяруць толькі дзве лыжкі, якія ў час ігры паварочваюць адна да адной выпуклым бокам. У інструментальных ансамблях лыжкі выконваюць ударна-рытмічную функцыю, дапаўняючы часам бубен. У музычную практыку беларусаў лыжкі ўвайшлі ў 1920-я г., калі ў рэспубліцы пашырыліся ансамблі і аркестры народных музычных інструментаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.