МАЦЬКАЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЦЬКАЎЦЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на заходняй ускраіне вёскі Мацькаўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці каля шашы Вілейка — Барысаў. Пабудавана ў 1998 г. з цэглы і бетону на месцы драўлянай капліцы 1920-х гг.
Вырашана арачнай сенню, узнятай на кубападобны п'едэстал. Унутры пастаўлена скульптура Маці Божай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|