МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Магілёў на вуліцы Лазарэнкі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы.
Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад пакатым двухсхільным дахам. Фасад завершаны двухгранным шчытом, вылучаны па цэнтры стральчатым уваходным парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі з пінаклямі. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі з рэльефнымі крыжамі. Будынак апяразаны карнізам з сухарыкамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|