МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Магілёў на вуліцы Лазарэнкі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы як надмагілле Жукоўскіх.
Помнік архітэктуры мадэрна і архаікі. Вырашана сенню на чатырох егіпецкіх калонах, якія пастаўлены на квадратны подыум і трымаюць плоскае перакрыцце пад шатровым дахам з крыжом. Магутны антаблемент ад фронта пакрыты рэльефнымі распрасцёртымі крыламі і фланкіраваны канічнымі пінаклямі з вазамі. Унутры на тарцовай сцяне прамавугольны партал з рэльефным крыжом па цэнтры і скульптурай анёла ў аснаванні з правага боку.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|