МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ПІОГалоўная »
МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ПІО размяшчаецца ў паўднёвай частцы горада Маладзечна Мінскай вобласці на рагу праспекта Вялікі Гасцінец і вуліцы Міра. Пабудавана ў пачатку 21 стагоддзя з дрэва.
Вырашана працяглым прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, заламаным па цэнтры бакавых фасадаў двухгранным шчыпцом. Над фасадам дах завершаны чатырохграннай вежай- званіцай са спічастым шатром; далучаны прамавугольны прытвор пад вальмавым пакрыццём. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|