МАЛІНАВАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЛІНАВАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Малінавая Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы.
Вырашана чатырохграннай невысокай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжом, узнятай на бутавы цокаль. На франтальнай грані ніша для абраза.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|